Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  13. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


Пуцеправод на Нямізе ў Мінску абрынуўся 8 студзеня 2022 года. Крайнім стаў намеснік дырэктара эксплуатацыйнага прадпрыемства «Гараўтамост» Мікалай Дзядзюля — яго абвінавацілі ў службовай халатнасці і ў снежні асудзілі на пяць гадоў «хатняй хіміі». Але, як аказалася, гэтым не абмежавалася — з былога супрацоўніка вырашылі спагнаць амаль увесь кошт моста. Расказваем, якое рашэнне прыняў суд.

Рухнувший путепровод на Немиге. Фото: МЧС
Пуцеправод, які абрынуўся на Нямізе. Фота: МНС

Пазоў супраць Дзядзюлі ў суд падала Генпракуратура ў інтарэсах «Гараўтамоста». Паколькі мужчыну прызналі вінаватым у неналежным выкананні працоўных абавязкаў (суд вырашыў, што ён ведаў пра «дэфекты рыгеля прамежкавай апоры пуцеправода, якія пастаянна прагрэсавалі», але не ліквідаваў іх, і гэта прывяло да абвальвання канструкцыі), пракуратура палічыла, што менавіта былы работнік мусіць кампенсаваць усю шкоду, нанесеную халатнасцю.

Кошт пуцеправода ацанілі ў 2 млн 743 тыс. рублёў. Аднак падчас будаўніцтва новага моста былі выкарыстаныя канструкцыі і элементы старога, у прыватнасці парэнчавая агароджа на суму 425 тыс. Іх кошт аднялі, у выніку сума шкоды для прадпрыемства крыху зменшылася — да 2 млн 318 тыс. рублёў. Да яе дадалі дзяржпошліну ў 15 тыс. рублёў — і ўсю гэтую суму — 2 млн 333 тыс. — пракуратура запатрабавала спагнаць з Мікалая Дзядзюлі.

Аднак суд уважліва вывучыў матэрыялы, пададзеныя «Гараўтамостам» як абгрунтаванне шкоды, запытаў дадатковую інфармацыю і высветліў, што, аказваецца, парэнчавыя агароджы моста цалкам захаваліся і могуць быць паўторна выкарыстаныя ў поўным аб’ёме (30 тон), а не толькі тыя 7 тон, якія пайшлі на новы мост. Так што агароджы на суму 1,23 млн рублёў са шкоды вылічылі.

Акрамя таго, засталіся цэлымі таксама тумбы і цокаль, абліцаваныя гранітнымі плітамі. Іх на новым мосце не выкарыстоўвалі, але наогул іх паўторнае выкарыстанне магчымае, а гэта значыць яшчэ мінус 960 тыс.

У выніку, адняўшы кошт усіх захаваных і паўторна выкарыстаных частак моста, суд прыйшоў да высновы, што рэальная шкода, якую нанёс Дзядзюля, складае «ўсяго» 128 230 рублёў — іх ён і мусіць выплаціць. А дзяржпошліна ў шэтым выпадку спагнанню не падлягае: з фізічных асоб па працоўных спрэчках яе не бяруць, з дзяржустановаў — таксама, таму 15 тысяч плаціць не трэба.

Больш за тое, паколькі прэтэнзіі прадпрыемства аказаліся справядлівымі толькі часткова, «Гараўтамосту» яшчэ і давялося кампенсаваць свайму былому намесніку дырэктара 500 рублёў, выдаткаваныя ім на аплату дапамогі прадстаўніка з прычыны складанасці справы.