Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  14. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
Читать по-русски


У Мінску будуць судзіць 46-гадовага жыхара горада, які пакінуў 1100 негатыўных каментароў на адрас Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікаў, следчых і суддзяў, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива zerkalo.io
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

Паводле версіі ведамства, пакінутыя мужчынам паведамленні, некаторыя з якіх утрымлівалі ненарматыўную лексіку, «зняважылі гонар і годнасць» пацярпелых. Агулам было выяўлена «больш за 140 эпізодаў злачыннай дзейнасці».

Мужчыну затрымалі летась у снежні. У Следчым камітэце адзначылі, што абвінавачаны жанаты, выхоўваў сына, займаў кіраўнічую пасаду ў буйной кампаніі, якая займаецца пастаўкай камп’ютарнай тэхнікі ў Беларусь.

Дзеянні 46-гадовага мінчука кваліфікаваныя па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі — да пяці гадоў пазбаўлення волі);
  • арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады — да трох гадоў пазбаўлення волі);
  • арт. 391 (абраза суддзі — да трох гадоў абмежавання волі).

З санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.