Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


У ноч на 25 красавіка палітзняволенага экс-банкіра і былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыку даставілі ў гарадскую бальніцу з калоніі № 1 у Наваполацку, дзе ён адбывае 14-гадовы тэрмін. Там яго пратрымалі некалькі дзён і, як мяркуецца, вярнулі ў калонію. Пазней стала вядома, што палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), але калі дакладна гэта адбылося — невядома. Да таго ж паведамлялася, што доўгі час зімой Бабарыка ўтрымліваўся ў штрафным ізалятары. Чалавек, які атрымаў звесткі ад відавочцы падзеяў, што разгортваліся ў бальніцы ў канцы красавіка з Віктарам Бабарыкам, расказаў праваабаронцам «Вясны» падрабязнасці інцыдэнту.

Фото: TUT.BY
Віктар Бабарыка. Фота: TUT.BY

Паводле словаў Мікалая (імя змененае з меркаванняў бяспекі), Віктар Бабарыка быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне Наваполацкай гарадской бальніцы моцна збітым. Гэта быў другі выклік хуткай дапамогі ў калонію да Віктара. Падчас першага візіту супрацоўнікаў хуткай дапамогі ў шпіталізацыі адмовілі. Паведамляецца, што адмова была напісаная начальнікам калоніі. Падчас другога візіту доктару брыгады хуткай дапамогі ўдалося пераканаць супрацоўнікаў калоніі ў неабходнасці шпіталізацыі Віктара Бабарыкі ў стацыянар.

«У абодвух выпадках брыгады атрымалі інструкцыі ад кіраўніцтва бальніцы пра тое, што з пацыентам у кантакт не ўступаць, гутарак не весці, не падаваць ніякіх знакаў. Са свайго боку супрацоўнікі хуткай дапамогі правялі неабходныя абследаванні (агляд, вымярэнне артэрыяльнага ціску, запіс электракардыяграмы) і даставілі яго ў стацыянар. У прыёмным пакоі Віктар быў агледжаны дзяжурным доктарам, былі праведзеныя неабходныя даабследаванні (агульны аналіз крыві, мачы, рэнтген галавы і органаў грудной клеткі)», — расказаў суразмоўца.

Папярэдні дыягназ быў — вадкасць у лёгкіх, але ён не пацвердзіўся. Мікалай сцвярджае, што Віктар Бабарыка атрымаў траўмы ў выніку збіцця. Адпаведныя траўмы былі на галаве — іх немагчыма атрымаць пры падзенні, напрыклад.

«На ўсе абследаванні Віктара суправаджалі канваіры. Дактарам і сярэдняму медперсаналу бальніцы былі дадзеныя рэкамендацыі пра тое, што з пацыентам нельга размаўляць, перамігвацца і г. д. Пры гэтым на абследаванні (напрыклад, ультрагукавое даследаванне) Віктара пад канвоем вадзілі праз некалькі аддзяленняў. Некалькі дзён, якія Віктар Бабарыка прабыў у хірургічным аддзяленні, ён знаходзіўся ў палаце для зняволеных з закратаванымі вокнамі і пад пастаянным кантролем канваіраў, якія сачылі за ўсімі дзеяннямі медперсаналу, перапыняючы любую магчымасць перадачы якой-кольвек інфармацыі», — адзначыў мужчына.

Паводле Мікалая, наведванні Віктара былі пад забаронай, родным і блізкім не паведамлялі пра яго месцазнаходжанне і стан здароўя.

«Праз тры-чатыры дні людзі ў пагонах павезлі Віктара ў невядомым кірунку на аўтамабілі, які не стаіць на балансе гарадской бальніцы», — дадаў Мікалай.

Ён адзначыў, што з такімі траўмамі, якія былі ў Віктара Бабарыкі, пацыентаў шпіталізуюць мінімум на 7−10 дзён. Пазней у СМІ з’явілася інфармацыя, што Віктара Бабарыку вярнулі ў калонію і змясцілі ў ПКТ.

Нагадаем, Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК, каб здаць сабраныя подпісы. 6 ліпеня 2021 года экс-банкіра асудзілі на 14 гадоў калоніі. Праз два гады на восем гадоў калоніі асудзілі яго сына. 9 лістапада ён сустрэў 60-годдзе ў зняволенні — гэта яго чацвёрты дзень нараджэння за кратамі.