Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Мінула траціна лістапада, а ён, можна сказаць, і не надышоў, працягваючы здзіўляць нас нязвыкла цёплым надвор’ем. Але ўжо на наступным тыдні цяпло зменіцца прэлюдыяй зімы. Атлантычныя цыклоны прынясуць нам няўстойлівае надвор’е: паўночныя вятры будуць несці новыя порцыі арктычнага паветра. Таму ўсё часцей дождж стане чаргавацца з мокрым снегам. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

У пачатку тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне малаактыўных атмасферных франтоў. Будзе воблачна з праясненнямі, а на большай тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Магчымы і мокры снег. Вільготнасць — да 90%. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні, умераны, часам парывісты. Начамі — ад 0 да +6°C. Днём у панядзелак, 13 лістапада, паветра прагрэецца ад +2°C на поўначы да +8°C на паўднёвым захадзе, у аўторак чакаем да +6°C цяпла.

«У сярэдзіне тыдня за сітуацыю ў атмасферы пачнуць адказваць вобласць высокага атмасфернага ціску і вільготныя, прахалодныя паветраныя масы. Час ад часу будуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер няўстойлівы, слабы. Вільготнасць — да 90%. Уначы ў сераду ад -1 да +5°C, удзень слупкі тэрмометраў будуць вагацца ад +3 да +6°C», — адзначыў сіноптык.

«У пачатку другой паловы тыдня ўмовы надвор’я будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты і халаднаватае вільготнае паветра. У выніку іх уплыву чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У большасці рэгіёнаў кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вільготнасць — да 90%. Вецер усходніх напрамкаў, умераны. Ноччу ад -3 да +3°C. Днём у чацвер ад +1°C у Віцебскай вобласці да +8°C у Брэсцкай, у пятніцу да + 3°C», — расказаў Дзмітрый Рабаў.

У наступныя выходныя, як чакаецца, надвор’е пад уплывам непагодлівых атмасферных франтоў паўднёвага захаду Еўропы асабліва не парадуе. Хмарна. Пройдуць ападкі рознай інтэнсіўнасці. Вільготнасць — да 90%. Вецер усходняй чвэрці, умераны, часам парывісты. Уначы чакаецца ад -2 да +3°C, удзень у суботу да +2°C, у нядзелю ад -1 да +3°C.