Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


Па інфармацыі праваабаронцаў, у калоніі «Віцьба» у ноч на 9 студзеня ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Раней мужчына працаваў у сферы IT, яго фірма абслугоўвала Нацбанк і шэраг іншых дзяржаўных арганізацый. У яго засталіся жонка і двое малых дзяцей. «Радыё Свабода» расказвае, што яшчэ вядома пра загінулага.

Вадзім Храсько. Фота з соцсетак
Вадзім Храсько. Фота з соцсетак

Працаваў у IT-фірмах, зарэгістраваных у пачатку 1990-х

Паводле інфармацыі, якую можна знайсці ў сацыяльных сетках Вадзіма, ён спачатку хадзіў у школу ў Заслаўі, потым у Мінску. Прафесійная адукацыя пазначаная як няскончаная. Ягоны бацька Навум, імаверна, мог паходзіць з Латвіі. Чалавек з такімі імём і прозвішчам ёсць у спісах КПСС у латвійскім архіве.

Вадзім Храсько. Фота з соцсетак
Вадзім Храсько. Фота з соцсетак

Вадзім жыў у Мінску. Працаваў у сферы IT, у фірмах, якія займаліся распрацоўкай праграмнага забеспячэння з пачатку 1990-х гадоў. Адно з першых месцаў працы — замежнае прадпрыемства «Лаппа ИП», якое існавала з 1991 году. Офіс месціўся на тэрыторыі Акадэміі навук.

Апошнім месцам працы Вадзім пазначыў кампанію «Авест». Ён быў кіраўніком групы. Там ён працаваў з 2000 году. Гэта прыватная кампанія, якая распрацоўвала праграмнае забеспячэнне крыптаграфічнай абароны інфармацыі, абараняла бізнэсы ад кібератакаў. Ейнымі кліентамі былі Нацбанк, Міністэрства падаткаў і збораў, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Міністэрства працы, Беларуская чыгунка, Белаграпрамбанк і некаторыя іншыя банкі.

Вадзім Храсько. Фота з соцсетак
Вадзім Храсько. Фота з соцсетак

Вёў сямейны Youtube-канал, глядзеў «Жыццё-маліна»

Вадзім вёў старонку ў сацыяльных сетках на расійскай мове. Публікаваў там у асноўным фота і відэа з жонкай і старэйшай дачкой. Ягоная жонка паходзіць з Татарстана, там жа пара ўзяла шлюб. У сям'і двое дзяцей, 5 і 9 гадоў.

Вадзім Храсько. Фота з соцсетак
Вадзім Храсько з жонкай. Фота з соцсетак

Мужчына нават меў свой невялікі Youtube-канал з сямейнымі відэа. Ён фіксаваў, як старэйшае дзіця пачынае хадзіць, бавіцца, святкуе народзіны. «Прамень сонца залатога», — падпісаў ён адзін з фатаздымкаў з дачкой. Апошняя ягоная публікацыя ў сетках была ў 2017 годзе.

Вадзім глядзеў беларускі Youtube-канал Мікіты Мелказёрава «Жыццё-маліна», перадачы расійскага журналіста Іллі Варламава і дакументальныя фільмы пра прыроду. Слухаў гурт Depeche Mode і цікавіўся, як можна зрабіць пляж з басейнам дома.

Вадим Храсько. Фото из соцсетей
Вадзім Храсько з жонкай. Фота з соцсетак

Адправілі на тры гады ў калонію за некалькі данатаў

Вадзіма Храсько затрымалі летась у красавіку незадоўга да ягонага дня нараджэння. У жніўні яго асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за некалькі данатаў. Артыкул гучыць як «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання». Дэталі справы невядомыя, але такой арганізацыяй мог быць, прыкладам, фонд , які збірае грошы для рэпрэсаваных беларусаў, або полк Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны.

Храсько спрабаваў абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе, але яго пакінулі ў сіле, нягледзячы на сур’ёзнае захворванне мужчыны. Да таго ж МУС унесла яго ў «спіс экстрэмістаў».

Вадзім Храсько. Фота з соцсетак
Вадзім Храсько. Фота з соцсетак

Палітвязьня накіравалі ў калонію пад Віцебскам, дзе сядзіць шмат былых чыноўнікаў, сілавікоў, эканамічных злачынцаў. Там ён прабыў каля двух месяцаў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо чацвёртая смерць у зняволенні асуджанага па палітычных матывах. 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст Мікалай Клімовіч з хворым сэрцам. 11 ліпеня 2023 — прывезены ў бальніцу з гарадзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву.