Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  3. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  10. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  11. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  12. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  13. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  14. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  15. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
Читать по-русски


У Пастаўскім раёне 25 сакавіка скончыў жыццё самагубствам салдат тэрміновай службы. Пра гэта «Люстэрку» расказалі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. Маладога чалавека звалі Мікіта Літвіновіч. Ён служыў у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, дыслакаванай у вёсцы Заслонава Віцебскай вобласці. У сярэдзіне сакавіка брыгаду адправілі бліжэй да літоўскай мяжы ў межах праверкі боегатоўнасці.

Никита Литвинович, солдат срочной службы, погибший под Поставами. Фото: vk.com
Мікіта Літвіновіч, салдат тэрміновай службы, які загінуў пад Паставамі. Фота: vk.com

Мікіта Літвіновіч нарадзіўся ў 2003 годзе ў горадзе Паставы. Улетку 2022-га скончыў Пастаўскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «Тэхнічнае забяспечанне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Увосень таго ж года хлопца прызвалі на тэрміновую вайсковую службу.

Малады чалавек трапіў у 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду, служыў памочнікам гранатамётчыка.

15 сакавіка 2024 года прэс-служба Міністэрства абароны паведамляла, што ў межах праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак гэтай брыгадзе «трэба будзе выйсці ў прызначаныя раёны і пасля іх заняцця быць у гатоўнасці да правядзення серыі вучэнняў, у тым ліку з баявой стральбой».

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 19-я брыгада мусіла адправіцца ў Ашмянскі раён. Але знаёмыя Мікіты Літвіновіча сцвярджаюць, што малады чалавек апынуўся пад роднымі Паставамі, ля аграгарадка Камаі за 10 кіламетраў ад мяжы з Літвой.

25 сакавіка малады чалавек скончыў жыццё самагубствам.

— Камандзіры не паведамілі бацькам ніякіх падрабязнасцяў, — расказала «Люстэрку» крыніца. — Бацьку ўдалося толькі даведацца, што разам са сваімі калегамі Мікіта «прыехаў на пункт», выйшаў пакурыць і застрэліўся.

Паводле нашага суразмоўцы, ніякіх перадумоваў да самагубства ў паводзінах хлопца не было:

— Мікіта быў вельмі добрым чалавекам, заўсёды трымаўся на пазітыве. Не магу ўявіць, што яго магло прымусіць здзейсніць суіцыд.

Мікіту Літвіновіча пахавалі сёння, 27 сакавіка, у яго родных Паставах.

Міністэрства абароны афіцыйна пра гэта надзвычайнае здарэнне ў частцы нічога не паведамляла. Журналісту «Люстэрка» не ўдалося аператыўна атрымаць каментар ні ў вайсковай частцы, дзе служыў Мікіта, ні ў Мінабароны.

Чытайце таксама