Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка прызначыў Святлану Любецкую суддзёй Канстытуцыйнага суда. Пра гэта паведаміла 23 красавіка прэс-служба палітыка.

Светлана Любецкая. Фото: БЕЛТА
Святлана Любецкая. Фота: БЕЛТА

Разам з новай пасадай Святлана Любецкая атрымала найвышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу.

Святлана Любецкая скончыла філалагічны і юрыдычны факультэты, аспірантуру БДУ, Акадэмію кіравання. Прайшла прыступкі ад стажора суддзі да суддзі Вярхоўнага суда. Працавала суддзёй у Фрунзенскім раёне, намесніцай старшыні суда Партызанскага раёна, старшынёй суда Маскоўскага раёна. Узначальвала Галоўнае ўпраўленне арганізацыйнага і метадычнага забяспечання судовай дзейнасці Вярхоўнага суда, пісала агенцтва «Мінск-Навіны».

У 2019 годзе Любецкая стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У парламенце яна ўзначальвала пастаянную камісію па заканадаўстве. Яна ў прыватнасці датычная да прыняцця змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія зрабілі больш жорсткай адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах. За гэта летам 2021 года Любецкая трапіла пад санкцыі Еўрасаюза.

У траўні 2023 года Любецкая на пару з дэпутатам Аляксандрам Амельянюком запатрабавалі ад суда ЕС зняць з іх абмежаванні, але пазоў адхілілі.