Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  14. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка падпісаў змены ў закон па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых. Ён апублікаваны на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале.

Кривичское специальное лечебно-воспитательное профтехучилище закрытого типа, 2016 год. Фото: TUT.BY
Крывіцкае спецыяльнае лекава-выхаваўчае прафтэхвучылішча закрытага тыпу, 2016 год. Фота: TUT.BY

Цяпер дзіця можа трапіць у спецустанову толькі паводле прысуду ці рашэння суда. Падпісаны Лукашэнкам закон дае гэтае права і бацькам. Цяпер падставы для скіравання дзіцяці ў спецыяльныя выхаваўчыя ўстановы (СВУ) будуць такімі:

а) паводле прысуду суда наконт выкарыстання прымусовых мераў выхаваўчага характару ў выглядзе змяшчэння ў спецустанову або паводле рашэнні суда пра змяшчэнне ў СВУ;

б) на заяву бацькоў, апекуноў — у выпадку, калі падлетак ужывае наркотыкі, псіхатропы, алкаголь, піва, таксічныя і іншыя рэчывы і гэты факт выяўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам.

То-бок бацькі атрымаюць магчымасць з уласнага жадання адправіць дзіця ў спецшколу — як гаворыцца ў законапраекце, з мэтай рэабілітацыі. Пакуль зрабіць гэта нават у выпадку з дзецьмі, якія ўжываюць забароненыя рэчывы, могуць толькі дзяржорганы і праз суд, калі падлетак некалькі разоў трапіўся міліцыі, стаіць на ўліку ў наркадыспансеры.

Для гэтага бацькам, апекунам трэба будзе звярнуцца наўпрост у СВУ і падаць заяву на арганізацыю комплекснай рэабілітацыі няпоўнагадовага. Трэба растлумачыць, чаму прынялі такое рашэнне, прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць, што дзіця ўжывала алкаголь ці наркотыкі.

Рашэнне пра залічэнне дзіцяці ва ўстанову яе дырэктар мусіць будзе ўзгадніць з Міністэрствам адукацыі.

Бацькі змогуць акрэсліць пажаданы тэрмін, на які аддаюць дзіця. Ён можа скласці ад адной навучальнай чвэрці да каляндарнага года. Пры гэтым бацькі будуць мець права забраць дзіця раней за тэрмін.

Астатнім таксама стане прасцей трапіць у спецшколу

Закон таксама змяняе парадак скіравання дзяцей у спецустановы, пасля чаго змясціць туды цяжкага падлетка стане прасцей.

Цяпер адправіць дзіця ў СВУ паводле рашэння суда можна, калі ў яго дачыненні вялося расследаванне пра крымінальнае злачынства, але ў сувязі з недасягненнем ўзросту адказнасці або адставаннем у развіцці справу не распачыналі або спынілі.

Згодна з абноўленым законам, нават калі дзіця ў такой сітуацыі ў спецустанову вырашылі не адпраўляць, пытанне зноў можа быць паднятае перад судом у выпадку, калі цягам года падлетка зловяць на адміністрацыйным правапарушэнні. Пры гэтым у яго мусіць быць сфармаванае «нежаданне весці правапаслухмяны лад жыцця».

Улічваюцца толькі пэўныя артыкулы КаАП:

  • 10.1 (Наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання, а таксама пабояў, фізічных ці псіхалагічных пакут членам сям'і);
  • 11.1 (Дробны крадзеж);
  • 11.3 (Наўмысныя знішчэнне ці пашкоджанне чужой маёмасці);
  • 16.29 (Жорсткае абыходжанне з жывёламі ці пазбаўленне ад жывёліны);
  • 18.14 (Кіраванне транспартным сродкам без правоў);
  • 18.15 (Кіраванне ў нецвярозым стане);
  • 19.1 (Дробнае хуліганства);
  • 19.3 (Распіццё алкаголю, ужыванне наркотыкаў у грамадскім месцы або з’яўленне там у стане ап’янення);
  • 19.5 (Занятак прастытуцыяй);
  • 19.6 (Заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку).

Другая падстава для суда адправіць дзіця ў спецустанову — гэта акурат неаднаразовыя правапарушэнні па гэтых артыкулах КаАП. Рашэнне пра скіраванне ў СВУ прымаецца, калі падлетак цягам года тры разы здзейсніў такія ўчынкі (яго маглі прыцягнуць да адказнасці, альбо вызваліць ад яе ў сувязі з малым узростам, альбо выкарыстаць прафілактычныя меры) і потым, нягледзячы на ўсю прафілактычную працу, парушыў гэтыя артыкулы чацвёрты раз.

Гэтыя палажэнні абноўленага закона набываюць моц праз паўгода пасля яго афіцыйнага апублікавання.