Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  9. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
Читать по-русски


Мінчукі працягваюць скардзіцца на неба ў смузе і пах гару. Сітуацыю пракаментавалі ў Белгідрамеце: спецыялісты расказалі, што такая з’ява тлумачыцца адсутнасцю дажджоў і ляснымі пажарамі. Аднак хутка месцамі па краіне пройдуць дажджы і хаця б часткова выправяць сітуацыю, піша БЕЛТА.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У Белгідрамеце адзначылі, што маніторынг стану атмасфернага паветра праводзіцца пастаянна, а інфармацыю пра яго можна знайсці ў адкрытым доступе на сайце.

«Паводле звестак бесперапынных вымярэнняў на аўтаматычных станцыях перавышэнняў памежна дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры ў Мінску 11 верасня не фіксуецца. Асноўнай прычынай паху гару ў населеных пунктах краіны можа быць перанос дымоў пажараў у экасістэмах (лясныя пажары, пажары травы і кустоў і інш.)», — расказалі спецыялісты.

У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды звярнулі ўвагу, што ў Беларусі з пачатку каляндарнай восені трымаецца антыцыкланальны характар надвор’я. Паветраныя патокі з поўдня, паўднёвага ўсходу выносяць у краіну сухое і цёплае паветра.

«Так, за першую дэкаду верасня месцамі, а па Гомельскай, Магілёўскай, паўднёвым усходзе Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах ападкаў практычна не было. Там адзначаецца небяспечная з’ява — надзвычайная пажарная небяспека. У Мінску з пачатку верасня выпаў усяго 1% ад дэкаднай нормы ападкаў. Адсутнасць зон ападкаў, якія маглі б асаджаць завіслыя часцінкі пылу і гару, і пры наяўнасці гару ад узгаранняў (асабліва па паўднёвым усходзе краіны), паўднёва-ўсходнімі вятрамі выносіцца ўглыб краіны», — расказалі ў Белгідрамеце.

Спецыялісты дадалі, што знікне такая сітуацыя з праходжаннем умераных і моцных дажджоў па ўсёй Беларусі.

«Найбліжэйшымі днямі франтальныя раздзелы, уплыў якіх чакаецца ўжо ў чацвер і пятніцу, трохі палепшаць сітуацыю ў краіне. Аднак у шэрагу раёнаў (асабліва на ўсходзе краіны) будзе назірацца дэфіцыт ападкаў, а значыць, пажарная небяспека захаваецца», — адзначылі ў Белгідрамеце.

Нагадаем, раніцай 11 верасня ў МНС паведамілі, што ніякіх пажараў ці іншых надзвычайных здарэнняў, здольных выклікаць змог і пах гару, у сталіцы не адбываецца.

Між тым сіноптыкі абвясцілі на 11−12 верасня чырвоны ўзровень небяспекі ў трох абласцях (Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай) з прычыны надзвычайнай пажарнай небяспекі.