Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


/

Пасля выхаду новага цалкам беларускамоўнага альбома «Суперпазіцыя», на гурт «Петля Пристрастия» абрынулася хваля хэйта. Прычым пераважна з боку рускамоўнай публікі. У сацсетцы «ВКонтакте» ў адрас калектыву пасыпаліся абразы і папрокі ў тым, што яны «предали часть своих слушателей», пераклаўшы тэксты песен гурта на «язык, которые по сути понимают полтора человека». На спантаннай сустэчы з прыхільнікамі саліст гурта Ілля Чарапко-Самахвалаў адказаў на крытыку, піша Reform.

Группа "Петля Пристрастия". Фото: сообщество группы "ВКонтакте"
Гурт «Петля Пристрастия». Фота: суполка гурта «ВКонтакте»

— Я не збіраюся апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны за тую мову, якую выкарыстоўваю, з’яўляючыся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, — заявіў Ілля.

Як піша выданне, музыкант быў шчыра здзіўлены і абураны такой рэакцыяй ад часткі рускамоўнай аўдыторыі.

— Не разумею, адкуль карані гэтай пагарды да беларускай мовы? Мы ні ў каго не павінны пытаць дазволу. Мы беларускі гурт, і гэта наша поўнае права! А калі б мы заспявалі на англійскай мове? Ці назіраўся б такі хейт?! Я ўпэўнены, што не. Але ў дачыненні да беларускай мовы такое дапускаецца! — пракаментаваў ён сітуацыю. — Калі мы ствараем нешта, то робім гэта, сыходзячы з нашага ўнутранага жадання. Для нас гэта не кан’юктура, а ўнутранае памкненне як творчых адзінак. Калі мы захочам зрабіць альбом на рускай мове, мы яго зробім. Зараз мы палічылі важным стварыць альбом на беларускай мове. Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусі, а не Расійскай Федэрацыі, паўтаруся. Вось і адказ на ўсе пытанні.

Прыклады негатыўных каментароў, якія пакідалі людзі пад рэлізам гурта (арфаграфія аўтараў):

  • Это они так свое решительное «фи» русскому языку высказывают (для «просвещенных» людей — это теперь «язык оккупантов» и прочая шиза по списку). На заработок денег с яндекса данная акция не распространяется.
  • Ребята, я все понимаю, но Русский народ Вас тоже любит, тоже хочет слушать, быть на концертах, может быть не стоит так категорично менять все? Я ждал альбом новый пипец как, но честно, не понимаю почти ничего (
  • Как жаль, что теперь большинство слушателей не могут понять ваших песен без переводчика.

Ілля спадзяецца, што большасць расійскіх слухачоў гурта «Петля Пристрастия» ўсё ж мае іншую пазіцыю, чым хейтары з «ВКонтакте». Тых, хто адпісаўся, музыка назваў «шавіністамі» і дадаў, што адсутнасці такіх людзей гурт толькі рады.

Паслухаць новы альбом «Суперпазіцыя» можна тут.