Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  14. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  15. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


/

Чарговыя выбары прэзідэнта ў Беларусі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года, суправаджаюцца традыцыйнымі рэпрэсіямі. Штодня ў дамы дзясяткаў людзей урываюцца ўзброеныя сілавікі. Людзей брутальна затрымліваюць, некаторых збіваюць і катуюць. Сітуацыя перад новымі выбарамі толькі пагаршаецца. З верасня да сярэдзіны лістапада ў судах разгледзелі не менш за 1213 палітычных адміністрацыйных справаў, абсалютная большасць з якіх — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Масавыя затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі, нават у маленькіх гарадах. «Вясна» расказвае, як улады «зачышчаюць» краіну ад «экстрэмістаў» перад выбарамі-2025.

Фото из архива zerkalo.io
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Прэвентыўная «зачыстка» актывістаў перад выбарамі — традыцыйная практыка рэжыму. Але цяпер пад яе трапляюць і тыя, хто чытае незалежныя СМІ, нават калі артыкул датычыць здароўя, слухае беларускія «экстрэмісцкія» гурты ці выказвае салідарнасць з палітвязнямі. Жорсткія рэпрэсіі не спыняліся ні на дзень з пачатку перадвыбарнай кампаніі ў 2020 годзе, але цяпер сітуацыя толькі пагаршаецца. Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі, як у параўнанні з летнімі месяцамі павялічылася колькасць палітычных адміністрацыйных судоў за верасень, кастрычнік і палову лістапада.

Усяго за апошнія два з паловай месяцы праваабаронцы зафіксавалі 1452 факты рэпрэсій (затрыманні, ператрусы, адміністрацыйныя суды і г. д.). За гэты перыяд беларускія суддзі разгледзелі 1213 справаў па арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.23 КаАП (Несанкцыянаванае пікетаванне): 488 — у верасні, 537 — у кастрычніку, 188 — за першыя два тыдні лістапада. Пры гэтым за тры летнія месяцы разгледзелі толькі 975 справаў. Асобна адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна вышэйшыя праз тое, што праваабаронцы не маюць поўнай інфармацыі пра рэпрэсіі.

У рэгіёнах Беларусі фіксуецца больш фактаў пераследу, чым у Мінску. Так, самая рэпрэсіўная вобласць — Гомельская: мінімум 337 чалавек былі асуджаныя ў адміністрацыйным парадку. Толькі ў Рэчыцы асудзілі не менш за 98 чалавек. На другім месцы — Брэсцкая. Там адбылося мінімум 278 судоў, большасць з якіх разглядалася ў Брэсце. Менавіта там судзяць тых, каго затрымліваюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Акрамя гэтага, масава судзяць і жыхароў Баранавічаў — 56 выпадкаў. Таксама людзей масава судзяць у Барысаве, Ваўкавыску, Глыбокім, Добрушы, Жлобіне, Лепелі, Мазыры, Наваполацку, Оршы, Пінску і іншых гарадах.

Падчас перадапошняга вядомага масавага рэйду сілавікоў 31 кастрычніка і 1 лістапада па ўсёй Беларусі затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Супрацоўнікі КДБ прыходзілі да людзей у межах крымінальнай справы, распачатай па арт. 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні з нагоды дваровых чатаў. 4 лістапада КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» шэраг дваровых чатаў — як мяркуецца, гэта і стала прычынай масавых затрыманняў.