Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


/

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў расказаў у інтэрв'ю БЕЛТА, як за апошнія 30 гадоў змянілася структура злачыннасці ў Беларусі. Ён таксама адзначыў, што сучасныя тэхналогіі дапамагаюць з лёгкасцю адсачыць месцазнаходжанне чалавека.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Аператыўная абстаноўка з гадамі мяняецца: некаторыя віды злачынстваў адыходзяць у мінулае, з’яўляюцца новыя. Так, у 1994 годзе было здзейснена 1359 разбойных нападаў, а ў 2024-м — 52. Акрамя таго, у 1994 годзе было здзейснена 1432 крадзяжы аўтамабіля, а ў 2024-м — 48, і ўсе машыны знойдзеныя. Варта таксама ўлічваць, што ў тыя часы раскрывалася менш за 50% разбойных нападаў, а ў 2024 годзе раскрытыя ўсе такія злачынствы», — расказаў Кубракоў.

Паводле яго, кіберзлачынствы — няшчасце сённяшняга дня. «Пры гэтым у 2022 і 2023 гадах колькасць такіх злачынстваў павялічвалася ў два-тры разы, а ў 2024 годзе ўдалося пераламаць гэтую тэндэнцыю. Больш за тое, за першыя два месяцы 2025 года колькасць кіберзлачынстваў знізілася на 10%. Такі вынік стаў магчымы дзякуючы правядзенню прафілактычнай работы, зменам у заканадаўстве. Гэтыя злачынствы, як правіла, здзяйсняюцца людзьмі, якія знаходзяцца за мяжой. Аднак злачынцы выкарыстоўваюць грамадзян Беларусі ў якасці кур’ераў. На сённяшні дзень 70−80% пасыльных затрымліваюцца намі», — падкрэсліў міністр.

Кубракоў дадаў, што злачынцы пастаянна прыдумляюць новыя схемы. «Былі ўнесеныя змены ў заканадаўства. Сёння мы можам блакаваць угоду на пэўным этапе, не звяртаючыся ў банк. Таксама ідзе аператыўная праца ў інтэрнэце Дэпартамента крымінальнай разведкі. Як толькі паступае званок з тэрыторыі іншай краіны, мы ўжо пачынаем працаваць на прафілактыку», — адзначыў кіраўнік беларускай міліцыі.

Акрамя таго, Кубракоў падкрэсліў, што цяпер не толькі махлярства, але і наркагандаль сыходзяць у інтэрнэт. «Мы гэта выдатна разумеем. Таму змяняецца заканадаўства, узмацняюцца меры адказнасці за такія злачынствы. Тут можна ўспомніць сітуацыю з наркагандлем. Пяць-сем гадоў таму гэта было вялікай праблемай для нашай краіны. Але прынятыя меры спрыялі зніжэнню колькасці такіх злачынстваў. Гэтак жа будзе і з кіберзлачынствамі. Ужо цяпер грамадзяне сталі нашмат пільнейшымі», — дадаў ён.

Кіраўнік МУС звярнуў увагу, што людзі павінныя разумець: штучны інтэлект можа імітаваць любы голас. «Сёння мы ўмеем гэтаму супрацьстаяць і самі выкарыстоўваем ШІ. Ён выкарыстоўваецца, напрыклад, у рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі. Мы можам націсканнем некалькіх кнопак вызначыць, дзе і на чым перасоўваецца чалавек. Такім чынам мы трымаем бяспеку ў гарадах нашай краіны пад кантролем», — расказаў міністр.

Ён таксама адзначыў, што за 2024 год злачыннасць знізілася больш чым на 14%.