Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


У дачыненні да беларускага прадпрымальніка і фармаколага Дзмітрыя Раманоўскага, які з’яўляецца заснавальнікам і генеральным дырэктарам некалькіх фармацэўтычных кампаній у Расіі, завялі крымінальную справу аб замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 30, ч. 4 арт. 159 КК РФ), паведамляе тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ. Публікацыю заўважыла «Наша Ніва».

Ілюстратыўны здымак. Фота: sledcom.ru
Ілюстратыўны здымак. Фота: sledcom.ru

Сваёй віны Дзмітрый Раманоўскі не прызнае, але рашэннем суда змешчаны ў СІЗА.

У Беларусі Раманоўскі вядомы не толькі як бізнэсмен, але і як навуковец. З 2004 па 2006 год ён быў кіраўніком створанага ім Цэнтра фармакалогіі і таксікалогіі, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2006 годзе на аснове гэтага цэнтра быў створаны Інстытут фармакалогіі і біяхіміі Акадэміі навук, а Раманоўскі стаў ягоным першым дырэктарам і займаў гэтую пасаду да 2011 года.

Сцвярджаецца, што «пад яго кіраўніцтвам была створаная сучасная навукова-даследчая база інстытута ў Мінску і Гродне, створаныя нацыянальны гадавальнік і эксперыментальна-біялагічная клініка, закладзеныя навуковыя школы фармакалогіі, таксікалогіі і малекулярнай медыцыны, сфармаваныя навуковыя кірункі і праграмы, распрацаваныя і ўкаранёныя ў вытворчасць дзясяткі новых лекавых сродкаў, пабудаваны фармацэўтычны завод „Акадэмфарм“, сфарміраваная дарожная карта развіцця фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі да 2025 года».

У гэты час Раманоўскі, акрамя кіравання інстытутам, шмат часу прысвячаў справе разгортвання ў Беларусі фармацэўтычнай прамысловасці, а пасля выйшаў на самастойны бізнэс-шлях, у тым ліку ў Расіі.

Цяпер па адной справе з Раманоўскім, як паведамляецца, праходзіць прэзідэнт дабрачыннага фонду «Чырвоны верасень», ветэран ФСБ Віталь Казлоў. Яму выстаўлена абвінавачванне ў пасярэдніцтве пры перадачы хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 291.1 КК РФ). Казлоў таксама арыштаваны.

У мінулым годзе ў Расіі былі праводзіліся судовыя разгляды адносна фірмаў «Масмедпрэпараты» і ТАА «Нанаген Рус», да стварэння і кіравання якімі меў дачыненне Дзмітрый Раманоўскі.