Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  13. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


/

Грамадзянін Польшчы Ірэнэуш падарожнічае па Беларусі і дзеліцца ўражаннямі ў TikTok. У сваіх першых роліках ён расказваў (імаверна, жартам), як разлічваў знайсці тут заробак 3000 еўра, але нічога не атрымалася. Таксама паляк дзівіцца звычаю беларусаў хадзіць па абменніках і параўноўвае стравы дзвюх краін. Нядаўна мужчына зняў відэа пра тое, ад чаго ён «шалее» ў Беларусі — аказалася, гэта звычка ездзіць па крайняй левай паласе, якая, на яго думку, прызначаная для абгону.

@polak_by1 ♬ dźwięk oryginalny — Поляк в Беларуси

— Чаму па левай паласе, якая толькі для абгону, вы проста ездзіце? Як нязручна! — паскардзіўся Ірэнэуш.

На яго думку, такі стыль язды перашкаджае іншым кіроўцам, якім для абгоннага манеўру часам даводзіцца віхляць «па ўсіх палосах».

У якасці доказу сваіх словаў падарожнік запісаў ролік на адной з беларускіх трасаў, дзе сам ён едзе ў сярэдняй паласе, а яшчэ два аўтамабілі — у крайняй левай. У нейкі момант задні легкавік абганяе пярэдні справа па сярэдняй паласе і зноў едзе ў левай, цяпер ужо наперадзе.

— Я не разумею: у Еўропе, напрыклад, у Польшчы, абагнаў — адразу з’ехаў на правую паласу. А тут — левая паласа, і ўсе едуць, — адзначыў паляк.

Паводле п. 79 раздзела 10 ПДР, падчас руху перамяшчацца на іншую паласу можна толькі перад абгонам, апярэджаннем, аб’ездам перашкоды, паваротам налева ці направа, разваротам ці прыпынкам. Пры гэтым:

  • па-за населенымі пунктамі забараняецца займаць левыя палосы руху пры свабодных правых;
  • пры трох і больш палосах руху ў гэтым напрамку займаць крайнюю левую паласу руху дазваляецца толькі тады, калі занятыя іншыя палосы руху, альбо для апярэджання, аб’езду перашкоды, павароту налева ці развароту, а таксама для прыпынку, стаянкі на левым баку дарогі з аднабаковым рухам у пэўных выпадках;
  • пры трох і больш палосах руху ў гэтым напрамку забараняецца перамяшчацца на крайнюю правую паласу руху з мэтай апярэджання па ёй.

У каментарах многія згаджаліся з палякам:

  • «Цалкам згодная. Таксама не разумею, навошта ездзіць па левай паласе? Яшчэ ледзь-ледзь едуць».
  • «Так, пасля язды ў Еўропе гэта напружвае, а яшчэ апярэджанне справа».

Такую з’яву часта тлумачылі тым, што «правая паласа звычайна ўся ў выбоінах і каляінах ад велікагрузаў, таму едуць па левай».

Некаторыя нагадалі, што ў межах населеных пунктаў правілы дазваляюць ездзіць і па левай паласе, а сёй-той заявіў, што «мая тачка, як хачу, так і езджу».

Ёсць і тыя, хто сцвярджае, што на Захадзе таксама часта парушаюць ПДР:

  • «10 гадоў езджу па Польшчы, тое самае».
  • «Сустракаў такое і ў Літве, і Польшчы. Але вось у Германіі гэта так, там народ прывучаны перамяшчацца направа. А ў чым прыкол „ташніць“ у левым шэрагу, асабіста я не разумею».