Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  5. Кочанова высказалась о повышении пенсий. Тем временем Фонд соцзащиты населения хвастается, что купается в деньгах
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  9. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  10. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  11. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
Читать по-русски


Увечары 11 лютага на сайце расійскай «Комсомольской правды» з’явілася серыя тэкстаў пра ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне. Іх апублікаваў 24-гадовы Уладзімір Раманенка, паведамляе выданне «Продолжение следует». Вось чаму ён гэта зрабіў.

Фото: "Продолжение следует"
Артыкул пра вайну ва Украіне на сайце «Комсомольской правды», 11 лютага 2023 года. Фота: «Продолжение следует»

Уладзімір Раманенка пераехаў у Маскву і ўладкаваўся навіншчыкам у «Комсомольскую правду» ў верасні 2022 года. Пасля абвяшчэння частковай мабілізацыі ён пераехаў за мяжу і працягваў працаваць дыстанцыйна. Пры гэтым, па словах журналіста, ён з самага пачатку працы ў «Комсомольской правде» займаў антываенную пазіцыю.

— Маё выказванне я вырашыў прымеркаваць да года з моманту пачатку вайны: падчас працоўнай змены я проста заліў у адмінку сайта публікацыі, дзе гаворыцца пра злачынствы расійскіх уладаў і арміі ва Украіне, — тлумачыў ён. — Пра колькасць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Пра тое, колькі насамрэч чалавек страціла расійская армія ў гэтай вайне, і пра тое, колькі грошай Пуцін запампоўвае ў вайну. Усе іх я пісаў сам, грунтуючыся на афіцыйных звестках дзяржорганаў Украіны, публікацыях незалежных расійскіх і заходніх СМІ.

Частку тэкстаў журналіст змясціў у раздзел «Галоўнае», каб яны паказваліся на сайце. Паралельна паставіў пазнакі, каб матэрыялы апублікаваліся ў «Яндэкс.Дзэне», але не прайшло і дзесяці хвілін, як іх выдалілі з сэрвісу. З сайта «Комсомольской правды» тэксты таксама аператыўна прыбралі, але ўсе яны даступныя ў архіве.

— Для мяне такі крок — гэта скачок у бездань. Я шукаю нейкую працу, ашчаджэнняў асабліва не засталося. Але ўспрымаю гэта як выкупленне віны. Застацца без працы — як на мяне, сувымерная плата за тое, што я хлусіў, — расказаў Уладзімір.