Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  9. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
Читать по-русски


Мінулай ноччу Кіеўшчына зноў была атакаваная дронамі і ракетамі. Расія ўдарыла па Кіеве шосты раз за апошнія шэсць дзён. У Кіеўскай вобласці раненні атрымалі два чалавекі, у тым ліку 11-гадовае дзіця.

Люди прячуься в метро во время ночной атаки на Киев, 2 июля 2023 года. Фото: Reuters
Людзі хаваюцца ў метро падчас начной атакі на Кіеў, 2 чэрвеня 2023 года. Фота: Reuters

У Кіеве абышлося без ахвяраў. Як адзначыў мэр сталіцы Віталь Клічко, выклікаў выратавальных службаў і медыкаў падчас паветранай трывогі не было.

Пасля адбою трывогі ў Дарніцкім раёне сталіцы на дарозе знайшлі абломкі ракеты. Таксама ў Падольскім раёне адбылося ўзгаранне травянога насцілу ў выніку падзення абломкаў.

У Кіеўскай вобласці ў выніку падзення абломкаў параненыя два чалавекі, у тым ліку дзіця.

— Дарослы шпіталізаваны ў бальніцу і праапераваны, пагрозы яго жыццю няма, — расказаў кіраўнік Кіеўскай АВА Руслан Краўчанка.

Паводле яго словаў, у вобласці ў выніку атакі былі пашкоджаныя пяць прыватных жылых дамоў. У двух дамах успыхнулі пажары, яны ліквідаваныя. Абломкі пашкодзілі некалькі аўтамабіляў, а таксама вокны ў адным з офісных памяшканняў.

Паводле звестак камандавання Паветраных сіл Украіны, Расія атакавала горад і вобласць спачатку іранскімі дронамі Shahed-136/131, затым — крылатымі ракетамі Х-101/Х-555.

— Сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны Паветраных сіл, ва ўзаемадзеянні з СПА Сіл абароны Украіны, усе 15 крылатых ракет і 21 ударны дрон знішчаныя!

За апошнія шэсць дзён гэта ўжо шостая атака на Кіеў. У траўні па ўкраінскай сталіцы Расія наносіла ўдары 18 разоў. У ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня Кіеўшчына была атакаваная ракетамі «Іскандэр». Загінулі тры чалавекі, у тым ліку 10-гадовае дзіця, раненні атрымалі 10 чалавек, уключаючы дзіця.

30 траўня горад і вобласць былі масава атакаваныя дронамі. Загінуў адзін чалавек, яшчэ дзевяць атрымалі раненні.