Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  5. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  9. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  10. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  11. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  12. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  14. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  15. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


У пятніцу, 2 чэрвеня, працягнуліся інтэнсіўныя абстрэлы ў раёне Шабекіна ў Белгародскай вобласці Расіі. Губернатар гэтага рэгіёна Вячаслаў Гладкоў расказаў у сваім тэлеграм-канале пра тое, што адбываецца.

Пункт временного размещения в "Белгород-арене"Скриншот видео
Пункт часовага размяшчэння ў «Белгарад-арэне». Скрыншот відэа

«Ноч прайшла неспакойна. І СПА працавала над Белгарадам. У Разумным (пасёлку гарадскога тыпу. — Заўв. рэд.) пацярпелі аўтамабілі. Самыя цяжкія наступствы ў нас у Собалеўцы Валуйскай акругі (гаворка пра вёску. — Заўв. рэд.). Пасля абстрэлу з сістэм залпавага агню параненыя і загінулі мірныя жыхары. Абавязкова паспрабую з’ездзіць туды сёння. <…> Хоць колькасць абстрэлаў Шабекіна значна скарацілася ў параўнанні нават з папярэднім днём, але ўсё роўна застаецца пакуль небяспечнай», — напісаў губернатар.

Паводле Гладкова, працягнецца пераразмеркаванне людзей з вялікіх пунктаў часовага размяшчэння ў больш камфортныя — у студэнцкія інтэрнаты ВНУ і каледжаў.

«Спадзяюся, што сітуацыя палепшыцца. Яны змогуць вярнуцца ў свае дамы», — адзначае губернатар.

Праз абстрэлы 300 дзяцей з рэгіёна адправілі на летні адпачынак у расійскую Калугу і 300 дзяцей — у расійскі Яраслаўль.