Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  3. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  4. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


Ізраільскія войскі аднавілі кантроль над усімі населенымі пунктамі на мяжы з сектарам Газа. Пра гэта паведаміў The Times of Israel прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары.

Израильские солдаты проходят мимо тела мужчины в автомобиле, убитого во время массовой атаки боевиков ХАМАС из сектора Газа на город Сдерот, южный Израиль, 7 октября 2023 года. Фото: Reuters
Ізраільскія салдаты праходзяць міма цела мужчыны ў аўтамабілі, забітага падчас масавай атакі баевікоў ХАМАС з сектара Газа на горад Сдэрот, паўднёвы Ізраіль, 7 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters

Спікер адзначыў, што выпадкі сутыкненняў паміж войскамі і палестынскімі баевікамі за апошнія некалькі гадзін былі «адзінкавымі». Паводле яго, цяпер ні ў адным з гарадоў баявых дзеянняў няма.

— Цалкам магчыма, што ў гэтым раёне ўсё яшчэ ёсць тэрарысты, — падкрэсліў Хагары.

Армія вывезла жыхароў 15 з 24 памежных населеных пунктаў і працягне эвакуацыю астатніх у найбліжэйшы дзень. Мяжу ў сектары Газа ахоўваюць танкамі пры падтрымцы верталётаў і беспілотнікаў.

Хагары таксама адзначыў, што за 48 гадзін ЦАХАЛ мабілізаваў 300 тысяч рэзервістаў.

Нагадаем, 7 кастрычніка баевікі ХАМАС пачалі аперацыю «Бура Аль-Аксы» — выпусцілі па Ізраілі некалькі тысяч ракет і прарваліся на тэрыторыю краіны. ХАМАС абвінавачвае ізраільскі бок у акупацыі і «апаганьванні святога месца мусульман», а таксама ў неаднаразовых уварваннях у мячэць Аль-Акса на Храмавай гары ў Ерусаліме.

Лідар вайсковага крыла руху ХАМАС Мухамед Дэф заявіў, што па віне Ізраіля загінулі і атрымалі раненні сотні палестынцаў, таксама сотні з іх знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. Ізраіль таксама адмовіўся ад перамоваў наконт іх абмену.

Ізраільскі ўрад фактычна абвясціў пра стан вайны — задзейнічаў параграф «40-Алеф» (40-א). Такім чынам, армія атрымала поўную свабоду дзеянняў. Мінулым разам гэты параграф уводзілі ў дзеянне 50 гадоў таму, падчас «вайны Суднага дня».

Паводле звестак Арміі абароны Ізраіля, з раніцы суботы загінула больш за 700 ізраільцян, 2150 чалавек атрымалі раненні. Палестынскія ўлады паведамляюць, што ў сектары Газа ў выніку удараў у адказ загінулі 413 чалавек і 2300 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых ёсць і двое грамадзян Беларусі.

Чытайце таксама