Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  9. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  10. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  11. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  12. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  13. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі далі справаздачу пра знішчэнне пяці ўкраінскіх ваенных самалётаў у выніку нанесенага напярэдадні ўдару па аэрадроме Міргарад у Палтаўскай вобласці. Украінскі бок атаку пацвярджае, але адзначае, што «ўсё зусім не так, як прыпісвае сабе вораг».

Міністэрства абароны Расіі апублікавала «кадры аб’ектыўнага кантролю знішчэння самалётаў УСУ на аэрадроме Міргарад у Палтаўскай вобласці».

«Разлікамі АТРК „Іскандэр-М“ УС РФ нанесены групавы ракетны ўдар па стаянцы самалётаў УСУ. Аб’ектыўным кантролем пацверджанае знішчэнне баявой авіяцыйнай тэхнікі. У выніку ўдару расійскай арміі знішчаныя пяць дзейных і пашкоджаныя два знішчальнікі Су-27, якія знаходзяцца на рамонце», — гаворыцца ў паведамленні расійскага вайсковага ведамства.

Удар па аэрадроме ў Палтаўскай вобласці быў нанесены напярэдадні. Украінскі бок яго афіцыйна не каментаваў.

Папулярны ва Украіне тэлеграм-канал «Мікалаеўскі Ванёк», у якога больш за 2,4 млн падпісчыкаў, у панядзелак пасля атакі, каментуючы паведамленні расійскіх Z-каналаў пра ўдар, напісаў, што «„личный состав“ весь целый, борты не все целые, но за*уярили их далеко не 4 и не „павреділі“ 2 — это опять фантазии душевнобольных, которые хотят показать желаемое за действительное» (арфаграфія, пунктуацыя і стыль аўтара захаваныя).

Былы спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат у сябе ў Facebook таксама напісаў, што «страты, але зусім не такія, як прыпісвае сабе вораг».

«У любым выпадку гэта самы эфектыўны ўдар па аэрадроме з нашага боку з пачатку СВА», — заявіў блізкі да ВКС РФ тэлеграм-канал Fighterbomber. Ён таксама паставіў пад сумнеў аб’ектыўнасць бакоў і адзначыў, што праблема і ў таго, і ў таго «абсалютна аднолькавая — адсутнасць хованак і маляваныя самалёты замест іх».