Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  5. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  6. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  7. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  8. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  11. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  12. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  13. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


Кіраўнік партыі «У імя Рэспублікі» Арман Бабаджанян разам з паплечнікамі закідаў яйкамі, памідорамі і бульбай амбасаду Беларусі ў Арменіі, піша Panorama.am. Нагодай сталі выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра Арменію ў інтэрв'ю расійскаму дзяржтэлеканалу.

Руководитель армянской партии «Во имя Республики» Арман Бабаджанян и его соратники с овощами в руках у посольства Беларуси в Еревание, 21 августа 2024 года. Скриншот: youtube.com/@1inTVArmenia
Кіраўнік армянскай партыі «У імя Рэспублік «Арман Бабаджанян (у касцюме) і яго паплечнікі з гароднінай у руках каля амбасады Беларусі ў Ерэване, 21 жніўня 2024 года. Скрыншот: youtube.com/@1inTVArmenia

Кіраўнік партыі «У імя Рэспублікі», якая выступае за збліжэнне краіны з Захадам, Арман Бабаджанян 20 жніўня ў Facebook напісаў, што пасля непаважлівых заяваў Лукашэнкі на адрас Арменіі МЗС краіны мусіць неадкладна запрасіць амбасадара Беларусі, «падаць скаргу на неабгрунтаваныя выказванні і прапанаваць вярнуцца ў Мінск для правядзення дадатковых кансультацый».

«Ды каму армяне патрэбныя, акрамя нас? Нікому не патрэбныя. <…> Якая Францыя, які [прэзідэнт Францыі Эманюэль] Макрон? Заўтра Макрона не будзе, і ўсе забудуць пра гэтую Арменію», — заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю каналу «Россия» 19 жніўня. Відаць, палітык спасылаўся на падтрымку, якую Парыж аказаў Ерэвану ў разгар канфлікту з Баку. Гэтыя словы не засталіся без увагі ў Арменіі. У прыватнасці, кіраўнік армянскай парламенцкай фракцыі «Честь имею» Айк Маміджанян заявіў, што «нікому, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, хай не падасца, што з Рэспублікай Арменія можна гаварыць так, як асабіста з Ніколам Пашынянам».

Аднак рэакцыя армянскага МЗС адсутнічала, і Бабаджанян прапанаваў прадстаўнікам дэмакратычных сіл сустрэцца ля амбасады Беларусі ў сераду і «перадаць калектыўнае стаўленне нашага народа» да Аляксандра Лукашэнкі.

У выніку 21 жніўня каля беларускага дыппрадстаўніцтва сабралася некалькі чалавек на чале з Бабаджанянам, якія закідалі будынак яйкамі, памідорамі і бульбай. Пратэстанты дэкламавалі «Прэч з Арменіі!». Трансляцыю з месца падзей вёў тэлеканал 1in.

Пасля акцыі палітык апублікаваў заяву, падпісаную партыямі «Рэспубліка», «За рэспубліку», «Еўрапейскай партыяй Арменіі», арганізацыяй «Европа права» і клубам журналістаў «Аспарэз». У заяве гаворыцца, што «кансультацыйная платформа дэмакратычных сіл Арменіі патрабуе ад уладаў Рэспублікі Арменія разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю».

Адзначаецца, што словы «армяне нікому не патрэбныя» — чарговая дэманстрацыя Лукашэнкам ягонай «антыармянскай пазіцыі, якая стала для яго кепскай традыцыяй». Крытыкуецца падтрымка, аказаная «Беларуссю Азербайджану ў вайне супраць Арменіі і армянства, у чым нядаўна прызнаўся беларускі дыктатар», падкрэсліваецца «сістэматычнае і парушэнне правоў уласнага народа і грамадзян з боку беларускага дыктатарскага рэжыму».

Акрамя разрыву дыпадносін і абвяшчэння супрацоўнікаў амбасады персонамі нон грата прапануецца разарваць усе двухбаковыя дамовы з Беларуссю, уключаючы пагадненне пра бязвізавыя паездкі грамадзян, а таксама «лічыць немагчымым знаходжанне ў адным вацсковым саюзе і адной эканамічнай і мытнай прасторах з Беларуссю і неадкладна выйсці з АДКБ, ЕАЭС і СНД».