Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  10. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


Неапазнаны аб’ект, праз які сёння ў неба падымалі знішчальнікі NATO, аказаўся чарадой птушак, піша Delfi са спасылкай на інфармацыю, якую атрымала агенцтва LETA ў латвійскіх паветраных сілах (ПС).

Американский самолет F-16 во время учений. 2023 год. Фото: Reuters
Амерыканскі самалёт F-16 падчас вучэнняў. 2023 год. Фота: Reuters

У ведамстве растлумачылі, што 17 верасня прыборы назірання за паветранай прасторай прынялі за лётны аб’ект чараду птушак.

Нацыянальныя ўзброеныя сілы разам з саюзнікамі NATO працягваюць маніторынг сітуацыі на ўсходняй мяжы, узмоцненае назіранне за паветранай прасторай, адзначаецца ў заяве Міністэрства абароны Латвіі.

Нагадаем, раніцай 17 верасня паветраныя сілы Латвіі зафіксавалі непадалёк ад дзяржаўнай мяжы неапазнаны аб’ект, які наблізіўся да латвійска-беларускай мяжы і перасёк яе на тэрыторыі Краслаўскага краю.

Для агляду рэгіёна ў паветра былі паднятыя знішчальнікі місіі NATO па патруляванні паветранай прасторы з вайсковай базы ў Ліелвардзе. У латвійскай паветранай прасторы падазроных аб’ектаў не выявілі. Самалёты вярнуліся на месца дыслакацыі.

7 верасня ў Гайгалаўскай воласці Рэзекненскага краю ўпаў расійскі беспілотнік тыпу Shahed. Узброеныя сілы Латвіі назіралі за сітуацыяй, аднак не прынялі рашэння збіваць дрон ці падымаць у паветра дзяжурныя знішчальнікі NATO, што выклікала крытыку з боку часткі грамадства. Пасля падзення беспілотніка была дэактываваная яго баявая частка, якая не выбухнула.