Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  4. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  5. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  6. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  11. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  12. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  13. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  14. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


У Ліване і паўднёвых прыгарадах Бейрута 18 верасня адбылася серыя выбухаў пераносных радыёстанцый, якія выкарыстоўваюць баевікі «Хезбалы», піша Reuters са спасылкай на крыніцу ў службе бяспекі.

Агенцтва паведамляе, што некалькі выбухаў адбылося падчас пахавання сына аднаго з верхаводаў шыіцкай ваенізаванай арганізацыі Алі Амара. Паводле паведамленняў відавочцаў, выбухі адбываліся як на дварэ, так і ў некаторых жылых дамах.

Папярэдне, усяго здэтанавала каля 500 рацый і радыёпрыёмнікаў баевікоў «Хезбалы».

Інфармагенцтвы са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Лівана паведамляюць пра трох загінулых і больш чым сто параненых.

Паводле крыніцы агенцтва ў службе бяспекі, пераносныя радыёстанцыі былі набытыя групоўкай пяць месяцаў таму, прыкладна ў той самы час, калі і пэйджары, якія выбухнулі напярэдадні.

У Ліване масава выбухалі пераносныя радыёстанцыі, якія выкарыстоўваюць баевікі «Хезбалы». Скрыншот: відэа з сацсетак

Нагадаем, 17 верасня стала вядома, што ў Ліване масава пачалі выбухаць пэйджары, якія выкарыстоўваліся баевікамі ўзброенай групоўкі «Хезбала». У выніку загінулі прынамсі 12 чалавек, сярод якіх два дзіцяці. Яшчэ амаль 3000 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку пасланнік Ірана ў Бейруце.

Як піша Reuters са спасылкай на крыніцы, выбуховыя прылады ў пэйджары, імпартаваныя «Хезбалой», заклала ізраільская выведвальная служба «Масад».