Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  5. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  10. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  14. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  15. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


The Moscow Times

Супрацоўнікі Дэпартамента ваеннай контрразведкі ФСБ затрымалі былога начальніка 1-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення сувязі (ГУС) Узброеных сіл РФ генерал-маёра Аляксандра Аглобліна пасля таго, як паказанні на яго даў яго былы кіраўнік, намеснік начальніка Генштаба УС РФ генерал-лейтэнант Вадзім Шамарын, расказалі «Коммерсанту» абазнаныя крыніцы.

Здание Министерства обороны России. Фото: Reuters
Будынак Міністэрства абароны Расіі. Фота: Reuters

Паводле іх, Шамарын у рамках заключанай са следствам угоды паведаміў, што яны з Аглобліным падзялілі хабар, атрыманы ад ААТ «Пермский телефонный завод „Телта“» падчас закупкі спецсувязі на патрэбы Мінабароны. Да гэтага Аглоблін сам даў паказанні на Шамарына і праходзіў па справе супраць яго сведкам. Больш за тое, як сцвярджалі крыніцы ТАСС, сама справа грунтавалася на звестках, пададзеных Аглобліным. Дзякуючы сваім паказанням генерал-маёр, асуджаны ў лютым 2022-га на 4,5 года пазбаўлення волі за крадзяжы, змог датэрмінова выйсці на волю.

У матэрыялах справы супраць Шамарына, які быў затрыманы ў траўні, гаворыцца, што з красавіка 2016-га да кастрычніка 2023 года генерал атрымаў ад гендырэктара і галоўбуха пермскага прадпрыемства не менш за 36 млн расійскіх рублёў (больш за 372 тысячы даляраў) за дзеянні, «скіраваныя на павелічэнне аб’ёмаў і наменклатуры прадукцыі ААТ ПТЗ „Телта“, а таксама за агульнае заступніцтва па службе». Цяпер Шамарын сцвярджае, што траціну з гэтага хабару атрымаў Аглоблін, які выконваў ролю пасярэдніка.

Аглоблін быў арыштаваны 28 кастрычніка па абвінавачанні ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры падчас выканання дзяржабаронзаказу (ч. 6 арт. 290 КК РФ). Як адзначае «Коммерсант», у яго новай справе апісваюцца тыя самыя падзеі, што і ў справе Шамарына. Адзіная розніца заключаецца ў тым, што Аглоблін, паводле версіі следства, атрымліваў хабар за агульнае заступніцтва па кантрактах, заключаных у 2016−2021 гадах.

Зачыстка Мінабароны РФ пачалася незадоўга да зняцця Сяргея Шайгу з пасады кіраўніка ведамства. У красавіку па справе пра мільярдны хабар быў затрыманы і арыштаваны яго ключавы намеснік Цімур Іваноў. У сярэдзіне траўня ў СІЗА адправілі начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны генерал-лейтэнанта Юрыя Кузняцова, якому таксама інкрымінуюць хабар у выглядзе катэджа.

Акрамя таго, пад арыштам па справах пра хабар і махлярства аказаліся намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інавацыйнага развіцця Мінабароны генерал-маёр Уладзімір Шасцяроў і дырэктар парку «Патрыёт» палкоўнік Вячаслаў Ахмедаў, кіраўнік дэпартамента па забяспечанні дзяржзаказу ведамства палкоўнік Уладзімір Верцялецкі, а таксама былы камандуючы 58-й арміяй генерал-маёр Іван Папоў.

Беспрэцэдэнтная кампанія арыштаў генералаў і высокапастаўленых чыноўнікаў Мінабароны праходзіць са згоды Крамля, казалі The Moscow Times крыніцы ва ўрадзе. Паводле іх, за крымінальнымі справамі стаіць жаданне спецслужбаў зваліць на армію віну за няўдачы ва Украіне і атрымаць кантроль над вялізнымі бюджэтамі вайсковага ведамства. Суразмоўца TMT адзначаў, што да канца года ва ўсіх падраздзяленнях Мінабароны «будуць арыштаваныя сотні людзей».